Пішу пра тое, што мяне клапоціць 😎
Падпісацца ў Федывёре: @itbeard@letapis.vkl.world
Падпісацца праз RSS: letapis.vkl.world/itbeard/feed
Я ў Федывёрсе
Тэкст ніжэй — вынік адвольнага перакладу артыкула з NewYorker, які найбольш поўна паказвае асобу Ілана Маска, аднаго з самых значных людзей сучаснасці. Паўаўтаматычны пераклад на расейскую мову ёсць тут. Абмеркаваць артыкул можна тут. Прыемнага чытання! 😊
«Мы жывем за кошт ягонай міласці», — сказаў прадстаўнік Пентагона пра ролю Маска ў вайне ва Украіне. «Халера...».
Ведаеце, у мяне былі іншыя тэмы, аб якіх я хацеў бы вам распавесці. У маёй тэчцы чарнавікоў каля пяці эсэ пра глыбокія сістэмныя праблемы і вялікую цемру на гарызонце. А яшчэ ў мяне ёсць тры працы, і ўсе яны патрабуюць маёй увагі.
Але я не магу паверыць у тое, што я бачу апошнія некалькі дзён. Вы, пэўна, жартуеце!
У гэтым артыкуле я паспрабую крыху патлумачыць сёе-тое наконт стужак у Mastodon, бачнасці допісаў у іх, і пра тое, як вашыя допісы трапляюць у стужкі іншых карыстальнікаў Федывёрса. Напачатку давайце пагаворым пра некалькі базавых рэчы ў Федывёрсе:
Па-першае, тут няма алгарытмічных стужак, а існуючыя стужкі працуюць па вельмі зразумелай логіцы, якую я апішу падрабязней ніжэй. Шмат каму не падабаецца адсутнасць рэкамендацый, бо мы ўсе вельмі моцна звыкліся з імі ў другіх буйных сацсетках, але тут алгарытмаў няма не проста так.
Філясофія Федывёрсу кажа, што ты сам павінен вырашаць, што табе бачыць а што не. І з гэтага пункту гледжання рэкамендацыі з'яўляюцца дрэнным інструментам, таму што алгарытмы ў іх кіруюцца і адпавядаюць мэтам уладальніка сацсеткі, і звычайна гэта “зарабіць грошай” (вітанкі Іларыёну Маскавічу).
Сёння ўвесь Мастадон трасе ад артыкула пра нібыта адсутнасць прыватнасці ў гэтай сетцы (праграме). Гэтая навіна моцна заклапаціла і некаторых карыстальнікаў нашага сервера VKL.world.
Як адміністратар, я хачу даць невялічкі адказ наконт прыватнасці дадзеных у Федыверсе агулам і асабіста ў нас на серверы, пра што і пойдзе гаворка ў гэтым допісе.